4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Скідалі бегалі з мяшкамі цукру і елі каўбасу на хуткасць

7

508-ы дзень нараджэння Скідаль адзначаў у суботу, 1 кастрычніка.

У цэнтры горада прайшоў вялікі кірмаш, конкурсы, і канцэрт, працавалі атракцыёны, піша «Вячэрні Гродна».

ФОТА: VGR.BY

У цэнтральным парку стартаваў конкурс Скідальскага цукровага камбіната «Цукровыя гонкі». Жыхарам і гасцям горада прапанавалі з мяшком на плячах пераадолець перашкоды. Канкурсантам відавочна было не да жартаў, затое гледачы павесяліліся ад душы. Хутчэй за ўсіх справіўся з заданнем грузчык Скідальскага цукровага камбіната Ігар Філонаў. Другое месца - у футбаліста ФСК «Гродзенскі» Сяргея Балабанава.

Пасля гэтага прайшоў конкурс на кіданне пуду цукру. Амаль дваццаць мужчын і дзве жанчыны паспрабавалі закінуць 16 кілаграмаў цукру. Далей за ўсіх паляцеў мяшок у Сяргея Супруна. Ягоны вынік - 8 метраў 10 сантыметраў. Алена Матыс адправіла «пуд цукру» на 4 метры.

Пакуль адны скідальцы цягалі цукар, іншыя паядалі сасіскі. Скідальская птушкафабрыка Агракамбінат «Скідальскі» трэці год арганізуе конкурс «Каўбасны марафон». Дзесяць канкурсантаў за хвіліну павінны былі з'есці максімальную колькасць сасісак. Першае месца заняў Сяргей Курач, які за хвіліну паспеў з'есці 11 сасісак. Другое месца ў Вадзіма Бобрыка, трэцяе - у Андрэя Вароны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках