4 траўня 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенная пракуратура Украіны назвала непасрэдных захопнікаў Крыма

5
Ваенная пракуратура Украіны назвала непасрэдных захопнікаў Крыма

Следства выявіла, якія менавіта падраздзяленні Узброеных сілаў РФ удзельнічалі ў анэксіі Крыма.

Пра гэта заявіў ваенны пракурор Украіны Руслан Краўчанка ў эфіры «Грамадскага радыё».

Паводле словаў ваеннага пракурора, гэта была 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада паветрана-дэсантных войскаў, 45-ы асобны гвардзейскі полк спецыяльнага прызначэння ПДВ УС РФ – воінская частка 28 337, 18-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, 58-я армія паўднёвага ваеннай акругі УС РФ, 98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія ПДВ – воінская частка 65 451, 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія ПДВ РФ, 15-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада міратворчых сілаў РФ – воінская частку 90 600.

Краўчанка адзначыў, што следства сабрала дастаткова доказаў, каб упэўнена называць гэтыя падраздзяленні. Напярэдадні анэксіі на ваеннай тэхніцы і форменнай вопратцы замаскавалі ўсе тактычныя знакі.

У выведцы паведамлялі, што ў 2014 годзе агульная колькасць сілавых структураў РФ, якія былі разгорнутыя ў паўднёвым ваеннай акрузе, складала 73 тысячы чалавек. З іх 12 тысячаў вайскоўцаў, астатнія – гэта супрацоўнікі МУС, ФСБ, МНС і іншых сілавых структураў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках