4 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць даляр у 2017 годзе

8
Колькі будзе каштаваць даляр у 2017 годзе
Фото: reuters

Экспэрты ацанілі, якім будзе курс нацыянальнай валюты налета.

Урад прагназуе, што ў наступным годзе даляр будзе каштаваць 2,12 – 2,21 беларускага рубля. Пры гэтым разбежка 9 капеек абгрунтоўваецца двума рознымі сцэнарамі развіцця падзей у 2017 годзе.

Асноўны з іх мае на ўвазе, што нафта будзе каштаваць блізу 35 даляраў за бараль, а ў Расеі даляр будзе каштаваць блізу 75 расейскіх рублёў. У гэтым выпадку курс даляра ў канцы 2017 года складзе 2 рублі 21 капейку. Другі ж сцэнар – 2,12 рубля за даляр – зыходзіць з кошту бараля нафты за 45 даляраў і сярэднегадавога курсу расейскага рубля – 70 за даляр.

Intex-press.by пацікавілася ў экспэртаў, наколькі рэальныя планы ўрада і якім будзе курс нацыянальнай валюты ў 2017 годзе.

Вадзім Іёсуб, найстарэйшы аналітык «Альпары»:

– Будаваць прагноз курсу беларускага рубля да даляра на наступны год занадта рана, для гэтага проста не хапае звестак. Так, не зацверджаны рэспубліканскі бюджэт, асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год. Акрамя гэтага, ідуць перамовы з МВФ наконт выдачы новага крэдыту, а з Расеяй наконт коштаў на нафту і газ. У залежнасці ад усіх гэтых чыннікаў курс можа адрознівацца на дзясяткі адсоткаў.

Леў Марголін, эканаміст:

– З пачатку года Нацбанк вядзе жорсткую манетарную палітыку ў дачыненні да крэдытаў, інфляцыі і курсу беларускага рубля. Да таго ж ідуць перамовы з МВФ наконт выдачы Беларусі новага крэдыту. Улічваючы гэтыя чыннікі, можна меркаваць, што курс беларускага рубля да даляра будзе стабільным. Не думаю, што да канца наступнага года ён упадзе ніжэй, чым 2,5 рубля за даляр.

Леанід Заіка, эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія":

– Думаю, у наступным годзе суадносіны даляра да беларускага рубля будуць 1 : 2, калі, вядома, не адбудзецца рэзкае падзенне расейскага рубля. Калі дэвальвацыя ў Расеі ўсё-такі здарыцца, даляр у Беларусі будзе каштаваць 2,2 – 2,3 беларускага рубля.

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аналітык:

– Калі не будзе форс-мажорных знешніх абставінаў (напрыклад, падзення кошту на нафту), то цалкам магчыма ўтрымаць курс даляра ў параметрах 2,12 – 2,21 беларускага рубля да даляра. Пры гэтым ваганні курсу цягам года будуць нязначнымі. Але, нягледзячы на тое, што беларусаў, падобна, не чакае дэвальвацыйны шок, народ будзе і далей прадаўжаць бяднець, узровень жыцця будзе зніжацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках