4 траўня 2024, Субота, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падводныя правадыры СССР

5

Ля берагоў Крыма, пад марскімі хвалямі ляжыць калекцыя помнікаў савецкіх лідараў.

Пастаянная падводная экспазіцыя называецца «Алея лідараў», паведамляе «Радыё Свабода».

1. Ініцыятар выставы – інструктар дайвінгу Уладзімір Баруменскі – апусціў першы бюст пад ваду 25 жніўня 1992 года.

2. Праект быў пачаты пасля распаду СССР, калі пачаўся дэмантаж савецкіх помнікаў. Апальныя скульптуры былі схаваныя далей ад «рук вандалаў».

3. Помнік знаходзіцца на глыбіні 12 – 15 метраў за 100 метраў ад узбярэжжа мыса Тарханкут.

4. Мыс Тарханкут. Заходняя частка Крыма.

5. Падводны фатограф Уладзімір Някрасаў адкрыў падводныя бюсты ў пачатку 2000-х гадоў.

6. «Мой сябар і я рабілі здымкі, калі раптам я адчуў, што хтосьці за намі назірае... У ціне калыхаўся твар Уладзіміра Ільіча Леніна».

7. Касманаўт Юрый Гагарын.

8. «Галерэя» знаходзіцца за 7 кіламетраў ад найбліжэйшай вёскі, таму выставу наведваюць пераважна вадалазы.

9. Ленін і Маркс. Пасля зімовых штармоў статуі зблізіліся.

10. «Сёння цяжка сказаць, ці настальгія, ці іронія сталі імпульсам да заснавання гэтага падводнага музея», – кажа Някрасаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках