4 траўня 2024, Субота, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонію ўпершыню ў гісторыі можа ўзначаліць жанчына

Эстонію ўпершыню ў гісторыі можа ўзначаліць жанчына

Кандыдаткай на прэзідэнцкае крэсла стала прадстаўніца краіны ў Еўрапейскай падліковай камісіі Керсці Кальюлайд.

У Эстоніі ў нядзелю Рэспубліканская выбарчая камісія (РВК) зарэгістравала для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ў парламенце адзінага кандыдата – прадстаўніцу краіны ў Еўрапейскай падліковай камісіі Керсці Кальюлайд (Kersti Kaljulaid).

Выбары ў парламенце пачнуцца ў панядзелак, 3 кастрычніка, паведамілі «Інтэрфаксу» ў РВК.

Для абрання ёй неабходна будзе набраць падчас трох тураў галасавання не менш за 2/3 галасоў складу парламента або не менш як 68 з 101.

Калі К. Кальюлайд не зможа атрымаць у парламенце мінімальна неабходныя 68 галасоў парламентарыяў, права на абранне кіраўніка дзяржавы пяройдзе калегіі выбарнікаў. У яе ўваходзіць 101 дэпутат парламента і 234 прадстаўнікі мясцовых самакіраванняў.

Гэта ўжо паўторныя выбары кіраўніка дзяржавы. 24 верасня безвынікова скончылася галасаванне ў калегіі выбарнікаў, калі не быў абраны ніводзін з пяці прэтэндэнтаў ад розных парламенцкіх партый. Пасля гэтага рада старэйшынаў парламента дасягнула пагаднення з партыйнымі фракцыямі наконт вылучэння адзінага кандыдата ад парламенцкіх партый.

Пра падтрымку К. Кальюлайд заявілі пяць парламенцкіх фракцый з шасці або 90 дэпутатаў з 101. Свае галасы пры яе вылучэнні не дала Кансерватыўная народная партыя і некалькі дэпутатаў ад найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Цэнтра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках