4 траўня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіламетр палёту «Белавія» каштуе даражэй, чым у airBaltic і МАУ

3
Кіламетр палёту «Белавія» каштуе даражэй, чым у airBaltic і МАУ

Паводле звестак апублікаванага рэйтынгу, адзін кіламетр палёту самы танны ў авіякампаніі Lion Airlines і каштуе 0.06 даляра ЗША.

У пяцёрку на міжнародных кірунках таксама ўвайшлі Hong Kong Express 0.07 $, CEBU Pacific Air 0.07 $, Scoot 0.07 $ і AirAsia з 0.08 даляра ЗША. Самы дарагі кіламетр маюць BMI Regional 0.40 $, Cambodia Angkor Air 0.41 $, Cubana de Aviacion 0.42 $, Sky Work 0.42 $, Porter Airlines 0,43 $.

Аднак, як адзначаюць даследчыкі, ёсць шмат чыннікаў, якія ўплываюць на выдаткі авіякампаній. Перш за ўсё гэта тыпы самалётаў, якія выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, маршруты, заработная плата, выдаткі на паліва, зборы за пасадку ў аэрапорце, піша msq.by.

Як адзначаецца, такія бюджэтныя перавознікі, як Lion Air і AirAsia, маюць мінімальныя выдаткі, хутчэй за ўсё, праз камбінацыі бізнэс-мадэлі з нізкім узроўнем выдаткаў, якія заключаюцца ў недарагім абслугоўванні і невялікіх заробкаў. Да прыкладу, KLM (0,39 USD/km) мае вялікія выдаткі праз высокі ўзровень тэхналагічнага сэрвісу авіяперавозніка і інавацыйныя праекты, якія авіякампанія паступова ўкараняе ў дзейнасць. KLM стала першай авіякампаніяй, якая выкарыстала біяпаліва для свайго трансатлантычнага рэйса. Укараненне падобнага роду інавацый абыходзіцца нятанна.

Калі казаць пра авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Менск, то самы эканамічны міжнародны кіламетр палёту ў Аэрафлота і складае 0,11 $/km, а самы дарагі ў Аўстрыйскіх авіяліній – 0,23 $/km. Міжнародныя ўкраінскія авіялініі і Азербайджанскія авіялініі выдаткоўваюць 0,12 $/km, Турэцкія авіялініі 0,15 $/km, Lufthansa 0.21 $/km. Беларуская авіякампанія «Белавія», згодна з апублікаваным рэйтынгам, выдаткоўвае 0,20 $ за адзін кіламетр палёту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках