4 траўня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таджыкістане зачыняць офіс АБСЕ

У Таджыкістане зачыняць офіс АБСЕ

Такую пастанову ўлады прынялі пасля паседжання АБСЕ ў Варшаве, дзе выступіла Таджыкская апазіцыя.

Паводле паведамлення крыніцы «ЦэнтрАзія», якая захацела застацца невядомай, у найбліжэйшы час у Таджыкістане зачыняць офіс АБСЕ.

«Гэтая навіна стала вядомая пасля чарговага паседжання ўрада краіны, якое адбылося напярэдадні. Такая пастанова была прынятая праз тое, што прыхільнікі Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістана (ПІАТ) трапілі на паседжанне АБСЕ ў Варшаве і атрымалі падтрымку ў гэтай арганізацыі». «Нешматлікія група з 10 – 15 невядомых грамадзянаў зладзіла акцыю ў падтрымку чальцоў ПІАТ, асуджаных за тэрарызм, а АБСЕ, спекулюючы “добрымі” намерамі ў галіне выканання дэмакратыі і абароны правоў чалавека, замест таго, каб прыслухацца да выступлення афіцыйнай дэлегацыі з Таджыкістана і ўстаць на бок 8,5 мільёна грамадзянаў, бяспекі іхніх сем'яў, пачала весці закулісныя перамовы ў падтрымку злачынцаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасля выпадку падчас апошняга паседжання АБСЕ ў Польшчы трыццаць тысячаў студэнтаў быццам не на каманду, а з сваёй волі выйшлі на мірную акцыю пратэсту да будынка офіса АБСЕ ў Таджыкістане і патрабавалі зачыніць місію.

Нагадаем, офіс АБСЕ ў Менску быў зачынены пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. Пастанова пра закрыццё офіса была прынятая ўладамі краіны ў канцы 2010 года «ў сувязі з адсутнасцю аб'ектыўных падставаў для захавання місіі». Афіцыйна офіс АБСЕ ў Менску спыніў працу 31 сакавіка 2011 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках