4 траўня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ў Міры адкапалі помнік паўстанцам 1863 года

6
Актывісты ў Міры адкапалі помнік паўстанцам 1863 года
ФОТА: BELSAT.EU

Валанцёры грамадскага аб'яднання «Гісторыка» ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за нашу свабоду.

Валанцёры моладзевага грамадскага аб'яднання «Гісторыка» ўпарадкавалі старыя каталіцкія могілкі ў Міры і ўстанавілі тут закінуты помнік паўстанцам 1863 года, які доўгі час быў пад зямлёй, паведамляе «Белсат».

«Калі мы сюды прыехалі, тут быў суцэльны лес. Першы раз калі мы сюды прыехалі, мы нават не ведалі, куды ўвайсці. Паўсюль былі кусты, маленькія клёны...» – кажа старшыня МГА «Гiсторыка» Павал Іваніцкі.

Помнік быў усталяваны ў гонар паўстанцаў 1863-га года ксяндза Анджэя Крыжаноўскага і выгнанца-катаржніка Дамініка Крыжаноўскага. Абодва памерлі і былі пахаваныя не на сваёй малой радзіме.

«І што для нас вельмі каштоўна – гэта не новы помнік, усталяваны валанцёрамі, а жывая чалавечая памяць нашчадкаў Крыжаноўскага, якія, дарэчы, пахаваныя тут недалёка. То бок, гэта помнік без костак саміх паўстанцаў», – апавядае Таша Міхайлоўская з «Гісторыкі».

Акрамя ўпарадкавання тэрыторыі могілак, валанцёры «Гicторыкi» паставілі сваёй мэтай стварыць каталог з поўным перапісам кожнай з магілаў, з усімі надпісамі на мове арыгіналу і перакладам на сучасную беларускую мову.

«Таксама вельмі цікавая інфармацыя будзе для філолагаў, каб прааналізаваць, на якой мове ствараліся надпісы на гэтых помніках. Бо, у прынцыпе, помнікі – вельмі кансерватыўная частка нашай культуры, паколькі сама мова можа мяняцца ў залежнасці ад часу, уладаў і гэтак далей, а мова на помніку застаецца такая, на якой у тыя часы казалі», – нагадвае Таша Міхайлоўская.

Акрамя каталіцкіх, у Міры захаваліся таксама татарскія, габрэйскія і праваслаўныя могілкі, якія, акрамя знакамітага Мірскага замка, могуць прывабіць сюды, на думку валанцёраў, турыстаў з розных краінаў. Праўда, для прывядзення іх у добры стан у мясцовых уладаў няма ні часу, ні зацікаўленасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках