4 траўня 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: У адукацыі занята 10% беларусаў

28
Белстат: У адукацыі занята 10% беларусаў
ФОТА: NSN.FM

Настаўнікі працуюць за 250 даляраў.

Да Дня настаўніка, які сёлета адзначаецца ў Беларусі 2 кастрычніка (Сусветны дзень настаўніка – 5 кастрычніка), Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд.

Згодна з дакладам, амаль 10% беларусаў занятыя ва ўстановах адукацыі ад дзіцячых садкоў да ВНУ, у краіне 117 тысячаў настаўнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

На аднаго настаўніка прыпадае ў сярэднім 8 вучняў (10 у гарадах, 5 – у сельскіх школах), загружанасць настаўнікаў не зніжаецца. Сярод настаўнікаў 86% – жанчыны, 93% маюць вышэйшую адукацыю, 76% – вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі.

Заробкі настаўнікаў прыкметна ніжэйшыя за сярэднія ў краіне. Так, за жнівень 2016 года сярэдні заробак у краіне склаў 750 рублёў, а ў галіне адукацыі – 490 рублёў (250 даляраў паводле курсу на канец жніўня). Пры гэтым заробкі настаўнікаў упалі на 5,4% да жніўня мінулага года.

Лукашэнка прапаноўваў «за некаторы час» падняць заробкі настаўнікаў на чвэрць – да 325 даляраў. Меншыя заробкі толькі ў супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў і іншых установаў культуры, а таксама ў супрацоўнікаў сферы сацыяльных паслуг.

У мінулым навучальным годзе на беларускай мове навучалася 10,5% дзяцей у дашкольнай адукацыі (2,4% у гарадах, 56,4% у сельскай мясцовасці), 14,5% школьнікаў (з іх 89,3% у сельскай мясцовасці) і 0,1% студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Закрыццё вясковых беларускамоўных школаў называюць аптымізацыяй.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках