4 траўня 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта»: Менск парушыў дамову, падвысіўшы тарыф на транспартаванне нафты

25
«Транснафта»: Менск парушыў дамову, падвысіўшы тарыф на транспартаванне нафты
ФОТА: TRANSNEFT.RU

Кіраўніцтва расейскай кампаніі праінфармавала ФАС РФ пра парушэнні беларускага боку.

«Транснафта» называе парушэннем пазапланавае павышэнне Беларуссю тарыфаў на транспартаванне нафты, кампанія праінфармавала пра сітуацыю Федэральную антыманапольную службу (ФАС) РФ, паведаміў РІА Навіны дарадца прэзідэнта кампаніі Ігар Дзёмін.

«У цяперашні час расейскі бок у сутнасці паставілі ў вядомасць пра аднабакова прынятую пастанову, што парушае дзейныя дамоўленасці – як палажэнні міжурадавага пагаднення, так і ўзгодненую методыку (механізм) змяненнi тарыфаў», – сказаў Дзёмін.

Ён растлумачыў, што пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года тарыфы на транзіт расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі былі павышаныя ў сярэднім на 50%. Пастанова ўступае ў сілу з 11 кастрычніка 2016 года.

«Ні АТ “Гомельтранснафта Дружба”, ні АТ “Полацктранснафта Дружба” не накіроўвалі ў ПАО “Транснафта” запыты пра пазапланавае змяненне тарыфаў на транзіт расейскай нафты па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. ПАО “Транснафта” праінфармавала ФАС Расеі пра парушэнні беларускага боку», – сказаў Дзёмін.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках