4 траўня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты апавялі, хто набывае iPhone, а хто Samsung Galaxy

10
Экспэрты апавялі, хто набывае iPhone, а хто Samsung Galaxy

Замежныя аналітыкі правялі параўнанне паўднёвакарэйскай карпарацыі ды iPhone ад Apple.

На думку экспэртаў, гарантыяй папулярнасці лінейкі Galaxy стала даступнасць прыладаў, а не перавага над амерыканскім холдынгам.

Спецыялісты вывучылі, у якіх рэгіёнах ЗША iPhone карыстаецца найбольшым поспехам, піша Хроника.инфо са спасылкай на VistaNews.

Сталася, тэрыторыі, прыбытак насельніцтва якіх сярэдні – Аляска, Гаваі, Канэктыкут, Нью-Джэрсі і Масачусэтс, – шалеюць ад Apple.

У больш бедных штатах, як Нью-Мексіка і Паўднёвая Караліна, аддаюць перавагу «яблычным» не больш за 35% жыхароў. Экспэрты разважаюць, ці стане кошт iPhone 7 – 7 Plus 769 даляраў перашкодай для насельніцтва, чый прыбытак не вельмі вялікі.

Дарэчы, гаджэты ад Galaxy каштуюць не на шмат менш – 695 даляраў. Відавочны плюс Samsung, што можна выбраць тэлефон нават за 199 даляраў, у той час як iPhone 5s не прапаноўвае такіх умоваў.

Дадамо, дэвайсы на базе Android у ЗША ў асноўным набываюць афраамерыканцы і гішпанамоўныя людзі, заробак якіх не назавеш вялікім.

Аналітыкі ўпэўненыя, высоказдольныя пакупнікі аддадуць сваю перавагу iOS. Такім чынам, доля iPhone у Тайвані набліжаецца да 70%, а ў Даніі, Швэцыі, Нарвегіі і Аўстраліі складае больш за 60%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках