4 траўня 2024, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Філіпінаў папрасіў прабачэння за параўнанне сябе з Гітлерам

15
Прэзідэнт Філіпінаў папрасіў прабачэння за параўнанне сябе з Гітлерам
Радрыга ДУТЭРТЭ
ФОТА: GREGORIO B. DANTES JR / ZUMAPRESS / GLOBALLOOKPRESS.COM

Радрыга Дутэртэ растлумачыў, што ніколі не хацеў прынізіць памяць пра шэсць мільёнаў забітых габрэяў.

Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ папрасіў прабачэння перад яўрэйскай суполкай за параўнанне сваіх намераў у барацьбе з наркаманіяй у краіне з дзеяннямі Адольфа Гітлера. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Выступаючы перад публікай у пятніцу, 30 верасня, ён сказаў, што ён «быў бы шчаслівы забіць» тры мільёны наркаманаў на Філіпінах, падобна да Гітлера, які забіў мільёны яўрэяў.

Цяпер ён растлумачыў, што ніколі не хацеў прынізіць памяць пра шэсць мільёнаў забітых яўрэяў. «Я сур'ёзна і глыбока прашу прабачэння перад яўрэйскай суполкай... Гэта [абраза] ніколі не было маім намерам, але праблема была ў тым, што мяне крытыкавалі, выкарыстоўваючы вобраз Гітлера для параўнання», – сказаў прэзідэнт Філіпінаў.

Дутэртэ параўнаў сябе з Гітлерам, каментуючы выказванні тых людзей, якія называюць яго «стрыечным братам Гітлера» для крытыкі ягоных дзеянняў у дачыненні да наркагандляроў і наркаманаў. Reuters інфармавала, што экспэрты ААН абвінавацілі ўлады Філіпінаў у пазасудовых забойствах 900 наркадылераў. Агенцтва таксама паведамляе, што з моманту ўступлення Дутэртэ на сваю пасаду (каля трох месяцаў) у краіне было забіта больш за 3100 чалавек.

Ён сам тлумачыў, што барацьба з наркаманіяй з'яўляецца часткай перадвыбарных абяцанняў.

Параўнанне з Гітлерам рэзка асудзілі прадстаўнікі яўрэйскіх групаў ужо ў пятніцу. Прадстаўнік міжнароднай яўрэйскай групы, якая базуецца ў ЗША, сказаў, што «параўнанне наркаманаў і гандляроў з ахвярамі халакосту з'яўляецца недапушчальным і глыбока абразлівым».

Пасля гэтага МЗС Нямеччыны выклікала амбасадара Філіпінаў. Прадстаўнік знешнепалітычнай установы сказаў, што «любое параўнанне з унікальнымі зверствамі халакосту выключанае».

Прэс-сакратар прэзідэнта Філіпінаў Эрнэста Абэла пазней заявіў, што Дутэртэ не асацыяваў сябе з Гітлерам. Паводле ягоных словаў, ён згадаў лідара нацыскай Нямеччыны ў кантэксце таго, як малююць у СМІ ягоную барацьбу з наркагандлярамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках