4 траўня 2024, Субота, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» адклала датэрміновае чэмпіёнства БАТЭ

Менскае «Дынама» адклала датэрміновае чэмпіёнства БАТЭ

Сталічны клуб перамог «Віцебск» з лікам 2 : 0.

30 верасня матчам у Менску стартаваў 24-ы тур чэмпіянату Беларусі ў футболе.

Галоўная ж інтрыга тура заключалася ў тым, ці зможа БАТЭ аформіць 13-е чэмпіёнства ўжо 2 кастрычніка?

Для гэтага выхаванцам Аляксандра Ярмаковіча трэба было перамагчы на «Барысаў-Арэне» «Іслач», менскаму «Дынама» страціць балы з «Віцебскам», а «Шахцёру» – саступіць у Бярэсці.

Аднак у Віцебску менскае «Дынама» перамагло мясцовую каманду з лікам 2 : 0, тым самым адклаўшы пырскі шампанскага ў Барысаве, паведамляе tut.by.

Барысаўчане разграмілі «Іслач» з лікам 4 : 1, «Шахцёр» перамог брэсцкае «Дынама» – 2 : 1.

БАТЭ – лідар у табліцы чэмпіянату Беларусі, ён набраў 60 балаў (24 матчы). У «Шахцёра», які ідзе другім, – 45 балы (24 матчы), у «Дынама» – 41 бал (23 матчы) і гульня ў запасе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках