6 траўня 2024, панядзелак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прадставіў Мутко словамі «лет ми спик фром май харт ин рашен»

6
Мядзведзеў прадставіў Мутко словамі «лет ми спик фром май харт ин рашен»

Прэм'ер-міністр Расеі прыгадаў новаму віцэ-прэм'еру ягоныя навыкі ангельскай мовы.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прадставіў чальцам урада новага віцэ-прэм'ера Віталя Мутко, пачаўшы свой выступ фразай самога былога міністра спорту:

«Ну што, «лет ми спик фром май харт ин рашен», - сказаў Мядзведзеў на пасяджэнні ўрада, прадстаўляючы кабінету міністраў у якасці новага віцэ-прэм'ера Віталя Мутко.

Гэтая фраза, сказаная экс-кіраўніком Мінспорту на пасяджэнні выканкама FIFA ў 2010 годзе, калі ён прэзентаваў Расею ў якасці гаспадыні чэмпіянату свету ў футболе, стала знакамітай і ператварылася ў інтэрнэт-мэм.

«Перш чым мы пачнём пасяджэнне ўрада, я, натуральна, павінен яшчэ раз прадставіць вам вашых калегаў - і старых і новых: Віталь Лявонцьевіч Мутко, ён у нас цяпер намеснік старшыні ўрада, ён адказвае за спорт, турызм і моладзевую палітыку», - дадаў Мядзведзеў (цытата па «Інтэрфаксу»).

Чаму Віталь Мутко атрымаў крэсла віцэ-прэм'ера.

Мутко марыў стаць капітанам далёкага плавання, але не паступіў у Растоўскае мараходнае вучылішча, атрымаўшы «двойку» за дыктоўку, пасля чаго з'ехаў у Ленінград, дзе ў выніку паступіў у мараходнае ПТВ і атрымаў прафесію матроса-матарыста.

Пачаў кар'еру ў сярэдзіне 1980-х, паступіўшы на працу ў Кіраўскі раённы выканкам Ленінграда, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Як пісала «Медуза» са спасылкай на крыніцы, менавіта яна дапамагла ягонай кар'еры «скакнуть наперад».

Мутко быў вызвалены ад пасады міністра спорту і прызначаны віцэ-прэм'ерам напярэдадні, 19 кастрычніка. Адпаведны ўказ падпісаў Пуцін. На новай пасадзе Мутко будзе курыраваць пытанні спорту, турызму і моладзевай палітыкі. Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы павялічыў колькасць віцэ-прэм'ераў у Расеі з васьмі да дзевяці.

Раней спорт курыраваў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч, турызм і моладзевую палітыку - Вольга Галадзец.

Прызначэнню Мутко на пасаду намесніка старшыні ўрада папярэднічала прапанова Пуціна замацаваць за адным з віцэ-прэм'ераў куратарства спорту, турызму і моладзевай палітыкі. У той жа дзень, 11 кастрычніка газета «Савецкі спорт» паведаміла аб магчымай ліквідацыі Мінспорту і стварэнні замест яго новага федэральнага агенцтва, якое будзе курыраваць пытанні, якія цяпер знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінспорту, Растурызму і Расмоладзі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках