26 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў альбом з нявыдадзенымі запісамі Дэвіда Боўі

Выйшаў альбом з нявыдадзенымі запісамі Дэвіда Боўі
Дэвід Боўі
ФОТА: AP

Выпушчаны запіс мюзікла «Lazarus» з песнямі Дэвіда Боўі, зроблены ўдзельнікамі трупы.

У альбом уключаныя тры песні з мюзікла, якія раней не публікаваліся, запісаныя самім Боўі - «When I Met You», «No Plan» і «Killing A Little Time».

Першыя дзве песні былі прайграныя ў эфіры радыё ВВС 18 кастрычніка. На дыск таксама трапіла песня «Lazarus», якая раней выйшла на альбоме Blackstar, піша meduza.io.

Як піша Rolling Stone, песні былі запісаныя падчас сесій да альбома «Blackstar», які Боўі выпусціў за некалькі дзён да смерці. Са словаў саксафаніста Доні Макасліна, застаюцца нявыдадзенымі «ад трох да пяці» песень, запісаных падчас тых сесій.

Мюзікл «Lazarus» з песнямі Дэвіда Боўі быў прадэманстраваны ў Нью-Ёрку ў снежні 2015 года. Працу над мюзіклам, якая складаецца з песень Боўі розных гадоў і чатырох новых кампазіцый, Боўі вёў з ірландскім драматургам Эндай Уолш, піяністам Генры Хеем (прадусарам ягонага перадапошняга альбома The Next Day) і рэжысёрам Айва ван Хоўвам. Паралельна ён запісваў альбом «Blackstar», які быў апублікаваны 8 студзеня 2016 года, за два дні да ягонай смерці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках