26 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія мытнікі выявілі ў пасылцы павукоў

12
Менскія мытнікі выявілі ў пасылцы павукоў
ФОТА: PITOMECDOMA.RU

Мяркуючы паводле надпісаў на банках у пасылцы, гэта былі павукі-птушкаеды.

Менскія мытнікі выявілі павукоў у паштовым адпраўленні, якія 22 кастрычніка былі дастаўленыя авіяпоштай у лагістычны цэнтр апрацоўкі міжнародных паштовых адпраўленняў у Нацыянальны аэрапорт Менск, паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэту Беларусі.

Супрацоўнікаў мытні «Менск-2», якія ажыццяўлялі аперацыі мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў прыцягнуў увагу незвычайны груз, суправаджальныя дакументы на які ўтрымлівалі дзіўны запіс аб характары грузу: «Павукі. Кошт - $1».

Пры выкрыцці пасылкі, службовыя асобы мытні знайшлі пяць пластмасавых слоікаў і тры колбы, у якіх знаходзіліся жывыя павукі, загорнутыя ў сурвэткі і прысыпаныя зямлёй.

Зыходзячы з пазнак на банках і колбах, у іх знаходзіліся павукі-птушкаеды: Phormictopus auratus, Psalmopoeus irminia, Acanthoscurria geniculate, Heteroscodra maculate і іншыя.

Паколькі перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёл забароненая ў адпаведнасці з артыкулам 18 Сусветнай паштовай канвенцыі і Заключным пратаколам Сусветнай паштовай канвенцыі, а таксама артыкулам 313 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, паводле выяўленага факта мытняй «Менск-2» праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках