Беларусаў спрабуюць «падсадзіць» на Крым
71- 24.10.2016, 7:58
- 12,426
Расея рыхтуецца прэзентаваць патэнцыял акупаванага Крыма ў Беларусі.
З гэтай мэтай пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Крым пры прэзідэнце Расеі плануе правесці выставу ў Менску.
Паведамленне пра закупку паслуг у яе правядзенні з мінулага тыдня размешчана на сайце расейскай Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сферы закупак. Хто зоймецца арганізацыяй, стане вядома ў сярэдзіне лістапада.
Аб'ём выдзеленых з бюджэту рэспублікі сродкаў складае 1,1 млн расейскіх рублёў. Само мерапрыемства, мяркуючы з інфармацыі, плануецца правесці ў снежні гэтага года.
Як паведамляецца, на выставе будзе прэзентаваны «інвэстыцыйны, турыстычны і культурны патэнцыял Рэспублікі Крым».