29 красавiка 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна атрымае бязвізавы рэжым з ЕЗ да 24 лістапада

14
Парашэнка: Украіна атрымае бязвізавы рэжым з ЕЗ да 24 лістапада

Са слоў прэзідэнта, Украіна атрымае бязвізавы рэжым з Еўразвязам да 24 лістапада, калі ў Брусэлі пройдзе саміт Украіна - ЕЗ.

«Я ўпэўнены ў тым, што дакументы аб выдаванні Украіне бязвізавага рэжыму цалкам будуць падпісаныя і ратыфікаваныя Еўрапарламентам, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Магу нават сказаць да якой даты - гэта адбудзецца да 24 лістапада», - заявіў кіраўнік дзяржавы падчас інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам.

Ён нагадаў, паведамляе 112.ua, што пытанне выдавання бязвізавага рэжыму Украіне зацягнулася з прычыны спрэчкі паміж Еўрапейскім парламентам і Еўрапейскай камісіяй аб паўнамоцтвах у прыпыненні бязвізавага рэжыму («suspension mechanism») для любой з краін.

Пры гэтым Парашэнка выказаў надзею на тое, што гэтыя структуры знойдуць кампраміс, развязанне паводле «suspension mechanism» будзе знойдзенае, а Украіна атрымае бязвізавы рэжым да 24 лістапада, калі ў Брусэлі пройдзе саміт Украіна - ЕЗ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках