28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 25 гадоў польскія інвестары ўклалі ў Беларусь $360 мiльёнаў

1
За 25 гадоў польскія інвестары ўклалі ў Беларусь $360 мiльёнаў

Берасце лідзіруе ў аб'ёмах назапашаных з 1991 года польскіх інвестыцый у эканоміцы Беларусі.

Гэтыя звесткі апублікавала Міністэрства развіцця Польшчы, папярэднічаючы намечаны на гэты тыдзень візіт у Менск віцэ-прэм'ера і міністра ў пытаннях развіцця Матэуша Mарaвецкага. Плануецца, што ён сустрэнецца з Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, піша ej.by.

Паводле вынікаў 2015 года Польшча знаходзілася на дзевятым месцы сярод асноўных інвестараў у Беларусь. Акрамя Берасця польскі капітал актыўна прадстаўлены ў Горадні, Віцебску і Менску.

У 2015 годзе Беларусь заняла 25-е месца сярод найбольш важных экспартных рынкаў для польскіх прадпрыемстваў і 36-е - для імпарцёраў. У экспартныя пастаўкі на беларускі рынак былі ўцягнутыя блізу 6 тыс. польскіх кампаній, а імпартавалі тавары з Беларусі блізу 1 тыс. фірмаў і арганізацый.

Паводле звестак Міністэрства развіцця, у першым паўгоддзі гэтага года Польшча з'яўляецца трэцім гандлёвым партнёрам Беларусі і трэцім экспарцёрам. У сваю чаргу для беларускіх кампаній Польшча шосты ў аб'ёмах экспартны рынак.

У студзені-чэрвені 2016 года экспарт польскіх тавараў у Беларусь склаў 790 млн даляраў, а імпарт - 499 млн даляраў. Гандлёвы абарот за гэты перыяд склаў 1,289 млрд даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках