26 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча паабяцала да Новага года разабрацца з беларускімі «бензавозамі»

22
Польшча паабяцала да Новага года разабрацца з беларускімі «бензавозамі»
Фота: hotmoney.pl

Урад Польшчы рыхтуе новы пакет захадаў аб скарачэнні паставак нелегальнага паліва.

Асноўнымі «бензавозамі» чыноўнікі называюць памежных гандляроў і кіроўцаў фур, піша polsha24.com.

«Бензавозаў» у народзе называюць прадаўцоў паліва, якія возяць з Беларусі ды Украіны бензін або дызель у Польшчу і зарабляюць на розніцы коштаў.

Паводле падлікаў Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасці і гандлю, чорны рынак бензіну ў Польшчы складае 7-8% ад агульнага, а дызеля - усе 10%. Страты бюджэту складаюць мільярды злотых (называюцца сумы ад 3,5 да 4 мільярдаў гадавых страт).

Міністэрства фінансаў Польшчы падрыхтавала так званы «транспартны пакет», які ўводзіць дадатковыя захады кантролю ўвозу тавараў у Польшчу і накіраваныя на змяншэнне нелегальнага ўвозу паліва фірмамі, кіроўцамі фур, а таксама памежнымі перавознікамі. Гэты закон увойдзе ў дзеянне з новага года, распавёў галоўны інспектар падатковага кантролю Веслаў Ясінскі.

Нагадаем, калі раней на адным і тым жа самаходзе аўтамабілісту з Беларусі даводзілася выязджаць за межы ЕАЭС (да 2014 года - Мытнага саюза) часцей чым адзін раз на 8 дзён, то яму трэба было заплаціць мыту на паліва (якая залежала ад зменлівых ставак экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты).

Абмежаванні на вываз паліва былі ўведзеныя пасля дэвальвацыі беларускага рубля ў 2011 годзе. Кошт паліва ў Беларусі ў дачыненні да валют моцна знізіўся. Каб не дапусціць вываз яго за межы краіны і дзеля «стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі», улады прынялі шэраг абмежаванняў.

З 1 верасня 2016 года ў Беларусі скасавалі абмежаванні на вываз паліва за межы краіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках