26 красавiка 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы запатрабавалі не ўключаць РФ у Раду правоў чалавека ААН

3
Праваабаронцы запатрабавалі не ўключаць РФ у Раду правоў чалавека ААН

Патрабаванне праваабаронцаў звязанае з дзеяннямі Расеі ў Сірыі.

Больш за 80 праваабарончых, гуманітарных арганізацый і арганізацый абароны правоў чалавека ў панядзелак падпісалі петыцыю з патрабаваннем не дапусціць абрання Расеі ў склад Рады правоў чалавека ААН (РПЧ ААН) праз яе палітыку ў Сірыі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на брытанскае выданне The Independent.

Сярод арганізацый, якія падпісалі петыцыю, напрыклад, Human Rights Watch і Care International.

Газэта адзначае, што гэтая петыцыя з'явілася незадоўга да чарговага галасавання аб складзе РПЧ, якое мае адбыцца ў пятніцу на гэтым тыдні. Сярод іншага, у РПЧ прагаласуюць за кандыдатуры на два месцы ў групе, якая прадстаўляе Усходнюю Еўропу. Кандыдаты ў гэтую групу - Расея, Вугоршчына і Харватыя, пры гэтым Расея разам з Македоніяй прадстаўляе ў РПЧ Усходнюю Еўропу з 2013 года.

Аўтары петыцыі сцвярджаюць, што "дзеянні Расеі ў Сірыі відавочна кантрастуюць з яе рытарычнымі заявамі аб прыхільнасці правам чалавека".

У петыцыі таксама гаворыцца, што вета Расеі, як сталага чальца РБ ААН, на рэзалюцыі з патрабаваннем спыніць агонь у Алепа і яе падтрымка авіяўдараў па Алепа не адпавядаюць прынцыпам і мэтам РПЧ.

У сувязі з гэтым аўтары петыцыі заклікаюць краіны-чальцы РПЧ задаць пытанне, ці можа Расея знаходзіцца ў РПЧ, праводзячы пры гэтым такую палітыку ў Сірыі.

Тэрмін паўнамоцтваў чальцоў РПЧ, якіх абяруць у пятніцу, складзе тры гады, пачынаючы з 2017 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках