26 красавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Сітуацыя не самая радасная

64
Лукашэнка: Сітуацыя не самая радасная

Дыктатар прызнаў, што ён і ягоныя «хаўруснікі» з ЕАЭС топчуцца на месцы.

Пра гэта заявіў Лукашэнка, сустракаючыся з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД перад пачаткам пасяджэння рады кіраўнікоў урадаў СНД 28 кастрычніка ў Менску.

«Калі не будзем выконваць дамоўленасці, якія мы выпакутавалі гэта было не так проста, перспектыў не будзе ні ў якога хаўрусу. Пакуль сітуацыя не самая радасная. На многіх кірунках адзначана значнае адставанне. Часта мы занадта доўга топчамся на адным месцы. Тыповы прыклад - выпраўленне хібаў, бар'ераў і абмежаванняў у гандлі, якіх налічваецца некалькі соцень», - цытуе Лукашэнку БелТА.

Напярэдадні сустрэчы, 27 кастрычніка, у Менску адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, на якім кіраўнікам урадаў краін ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея) не ўдалося ўзгадніць новы Мытны кодэкс. Як паведаміў пра вынікі сустрэчы кіраўнік расейскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў, удзельнікі пасяджэння «дамовіліся прадоўжыць абмеркаванне і ў самай кароткай перспектыве, на працягу бліжэйшых трох тыдняў, сустрэцца ў Маскве, каб пастарацца ўзгадніць рознагалоссі».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках