6 траўня 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пальчыс: Cалідарнасць - наймагутнейшая зброя, якая прабівае ўсякія сцены

3
Пальчыс: Cалідарнасць - наймагутнейшая зброя, якая прабівае ўсякія сцены
ФОТА: БЕЛАПАН

Настроі сілавікоў, з якімі Эдуарду Пальчысу давялося сутыкнуцца падчас зняволення ў 2015 і 2016 гадах, значна змяніліся.

Пра гэта палітвязень напісаў у сваім паведамленні ў Фэйсбуку, першым з часу выхаду на волю пасля заканчэння суду 28 кастрычніка.

«Пакуль жонка спіць, захапіў яе фэйсбук», - жартуе Пальчыс.

«Ведайце, што салідарнасць - наймагутнейшая зброя, якая прабівае любыя сцены. Я ў велізарным абавязку перад усімі», - напісаў блогер.

Нагадаем, блогера Эдуарда Пальчыса судзілі за яго публікацыю: у дзевяці з іх суд выявіў «экстрэмізм», а ў адной - «распаўсюд парнаграфіі».

Праваабаронцы ўважаюць крымінальную справу блогера палітычнай.

Суд пачаўся 14 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд быў вынесены 28 кастрычніка і быў нечакана мяккім. Пракурор прасіў для Пальчыса 3,5 гады турмы, але суд вызначыў у якасці пакарання «хатнюю хімію», тэрмін якой завершыцца праз два месяцы. Блогер выйшаў на волю ў залі суда.

Крымінальную справу супраць Пальчыса распачалі яшчэ ў 2015 годзе. Увосень таго года ён выехаў ва Украіну, але затым, са слоў жонкі, наважыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расею, дзе і быў затрыманы.

23 студзеня 2016 года Пальчыса змясцілі ў СІЗА Бранскай вобласці ў Расеі. У чэрвені яго экстрадавалі ў Беларусь.

У дзень абвяшчэння прысуду блогеру споўнілася 26 гадоў.

Затрыманне блогера выклікала гарачую кампанію салідарнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках