6 траўня 2024, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Ухналёў: Беларусы ненавідзяць гэтую ўладу

23
Валер Ухналёў: Беларусы ненавідзяць гэтую ўладу
Валер Ухналёў

Ход і вынікі мінулай выбарчай кампаніі паказалі, што большасць жыхароў краіны «не давяраюць цяперашняй уладзе, а многія яе проста ненавідзяць».

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў, выступаючы 29 кастрычніка на VI пленуме цэнтральнага камітэта арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

«Такую выснову можна зрабіць у размовах на пікетах, сустрэчах з людзьмі. Ды і рэальны прыход на выбарчыя ўчасткі гэта пацвярджае», - адзначыў ён.

Мінулыя выбары, са слоў Ухналёва, таксама пацвердзілі, што кіраўніцтва краіны «не мае ахвоты праводзіць рэальную дэмакратызацыю палітычнай сістэмы». «Аднак вельмі цяжкае становішча ў эканоміцы і адсутнасць сродкаў нават на тое, каб разлічвацца па раней узятых запазычаннях, прымушае беларускія ўлады ліхаманкава шукаць новыя замежныя пазыкі», - сказаў ён

Ухналёў адзначыў, што атрыманне фінансавай дапамогі ад Расеі праз шэраг прычын стала праблематычным, а Кітай дае толькі звязаныя крэдыты, таму для ўлады галоўным напрамкам магчымага атрымання новых пазык сталі еўрапейскія і сусветныя фінансавыя інстытуты.

«Але тут сур'ёзнай перашкодай для атрымання сродкаў з'яўляецца сітуацыя з невыкананнем нашай краінай міжнародных абавязанняў у сферы палітычных правоў і свабод грамадзян. Спрабуючы пераадолець гэтыя перашкоды, беларускія ўлады актывізавалі дзейнасць, закліканую імітаваць рух у кірунку дэмакратычных пераменаў», - мяркуе ён.

На яго думку, менавіта з гэтага пункту трэба разглядаць «адносную вольніцу» ў публічнай прасторы, якую ўлада дапускала падчас выбарчай кампаніі.

«У гэтым жа ключы неабходна разглядаць заявы прадстаўнікоў уладных і каляўладных структур аб магчымай дэмакратызацыі выбарчага працэсу, уключаючы правядзенне выбараў па змешанай прапарцыйна-мажарытарнай сістэме, аб магчымасці зменаў у Канстытуцыю, аб неабходнасці павышэння ролі палітычных партый, грамадзянскай супольнасці ў жыцці краіны», - заявіў Ухналёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках