6 траўня 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнавік ліста Джона Ленана каралеве ацанілі ў £60 тысяч

Чарнавік ліста Джона Ленана каралеве ацанілі ў £60 тысяч
ФОТА З САЙТА R-E-E-D.COM

У лісце Ленан тлумачыў каралеве сваю адмову ад ордэна Брытанскай імперыі.

Чарнавік ліста ўдзельніка гурту The Beatles Джона Ленана брытанскай каралеве Лізавеце II ацанілі ў £60 тыс.

Пра гэта паведамляе CNN.

Уладальнік копіі палічыў за лепшае захаваць ананімнасць. Ён знайшоў чарнавік ў канверце пласцінкі, якую купіў разам з іншымі дыскамі на распродажы за £10.

У сваім лісце Ленан тлумачыў каралеве сваю адмову ад ордэна Брытанскай імперыі. Музыка наважыў вярнуць ўзнагароду ў знак пратэсту супраць уключэння Лондана ў біафра-нігерыйскі канфлікт і супраць падтрымкі Лонданам дзеянняў ЗША ў В'етнаме, а таксама супраць зніжэння пазіцый сваёй песні «Cold Turkey» ў хіт-парадах.

Копію ліста ацанілі на выставе ў The Beatles Story ў Ліверпулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках