6 траўня 2024, панядзелак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У школах увядуць штотыднёвы факультатыў шахматаў

25
У школах увядуць штотыднёвы факультатыў шахматаў

Вучняў пачатковых класаў будуць навучаць шахматнай пісьменнасці.

Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык падчас старту рэспубліканскай акцыі «Шахматы ў школе».

«Падрыхтавана больш за 440 педагогаў, якія будуць навучаць школьнікаў 1-4 класаў шахматам. Таксама вызначаны ўстановы адукацыі, дзе будзе ўкараняцца факультатыў праграмы «Шахматнае ўсеагульнае навучанне».

Мы хочам, каб дзеці 1-4 класаў навучаліся паводле спецыяльнай факультатыўнай праграме 29 гадзін у навучальным годзе.

А далей, авалодаўшы шахматнымі навыкамі, дзеці ўжо свядома папаўнялі б спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія ўстановы адукацыі», - адзначыў Віктар Якжык.

«Ёсць сусветны досвед выкладання шахмат у розных формах. Педагагічнай і псіхалагічнай навукай даведзены іх станоўчы ўплыў, асабліва на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Заняткі шахматамі развіваюць у дзяцей такія якасці, як асцярожнасць і разлік, а з другога боку, напорыстасць і ўменне рызыкаваць, перамагаць і саступаць», - дадаў ён.

У Беларусі з пачатку 2016/2017 навучальнага года дзейнічае праграма «Шахматнае ўсеагульнае навучанне», распрацаванае спецыялістамі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат і Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі ў шахматах і шашках.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках