4 траўня 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Беларусы хутка пакінуць рэжым без валюты

41
Экспэрты: Беларусы хутка пакінуць рэжым без валюты

Праз гэта рубель можа рэзка абясцэніцца ўжо ў канцы года.

З пачатку года беларусы аднеслі ў абменнікі валютных ашчаджанняў на 1,5 мільярда даляраў у эквіваленце. Пры гэтым у жніўні (звестак па верасню яшчэ няма) раслі і купля, і продаж валюты фізічнымі асобамі. Беларусы пакуль застаюцца чыстымі прадаўцамі - здаюць больш, чым купляюць - але экспэрты кажуць, што паводзіны насельніцтва на валютным рынку зменяцца ў найбліжэйшыя паўгода.

«Аб'ём чыстага продажу насельніцтвам замежнай валюты будзе зніжацца», - такі прагноз дае фінансавы аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха.

Экспэрт кажа, што праз зніжэнне даходаў насельніцтва будзе як скарачаць попыт на куплю валюты, так і скарачаць яе продаж. Нагадаем, рэальныя даходы беларусаў падаюць ужо некалькі месяцаў запар. Напрыклад, у студзені-ліпені яны скараціліся на 7% у дачыненні да такога ж перыяду мінулага года. Сярэдні заробак у даляравым выражэнні цяпер знаходзіцца на ўзроўні верасня 2015 года.

На фоне такой сітуацыі з даходамі беларусы імкнуліся захаваць ранейшы ўзровень жыцця і таму актыўна трацілі назапашаныя заначкі.

«Справа ў тым, што ў насельніцтва Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі не было зацяжнога падзення даходаў, - тлумачыў «Заўтра тваёй краіны» старэйшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб нежаданне беларусаў мяняць свае спажывецкія паводзіны. - Напрыклад, у 2009 ці 2011 годзе заробкі рэзка абрынуліся, але так жа рэзка вярталіся на звыклы ўзровень. Масавая псіхалогія не змагла яшчэ перабудавацца, людзі пакуль не хочуць разумець, што падзенне даходаў, хутчэй за ўсё, будзе насіць зацяжны характар».

Аднак цяпер экспэрты мяркуюць, што паводзіны насельніцтва на валютным рынку ў найбліжэйшыя паўгода ўсё ж такі зменяцца.

«Паводле нашых ацэнак, чыстая прапанова наяўнай замежнай валюты з боку насельніцтва можа істотна зменшыцца ўжо ў чацвёртым квартале 2016 года - першым квартале 2017 года, што прывядзе да паскарэння тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля ў дачыненні да асноўных замежных валют», - мяркуе Муха.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках