28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Вярнуць уладу народу

72
Мікалай Статкевіч: Вярнуць уладу народу
Мікалай Статкевіч

Мітынг з такім патрабаваннем пачнецца 24 лістапада а 18.00 на пл. Свабоды ў Менску.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

«20 гадоў таму ў Беларусі адбыўся дзяржаўны пераварот.

Тады яшчэ фармальна легітымны прэзідэнт парушыў сваю клятву і, скарыстаўшыся сфальшаваным кансультацыйным «рэферэндумам», прысвоіў сабе выканаўчую, заканадаўчую і судовую ўладу. Законны парламент быў разагнаны. Тэрмін дзейных паўнамоцтваў кіраўніка быў злачынна падоўжаны на два з паловай гады.

У выніку гэтых асабліва цяжкіх злачынстваў у нашай краіне была скасаваная дэмакратыя і ўсталяваны рэжым неабмежаванай улады адной асобы.

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса на днях пацвердзіла сваю пастанову правесці ў 20-ю гадавіну незаконнага «рэферэндуму» мітынг з патрабаваннем вяртання ўлады народу. Мітынг пачнецца 24 лістапада а 18.00 на пл. Свабоды ў Менску. Адказны за правядзенне мітынгу - Мікалай Статкевіч.

Акрамя таго, 22 лістапада адбудзецца круглы стол, прысвечаны тэме дзяржаўнага перавароту. Адказны за правядзенне круглага стала - Вацлаў Арэшка.

Мы ніколі не змірымся і не скорымся ўладзе злачынцаў, пакуль не вернем Беларусі свабоду.

Жыве Беларусь!», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках