18 траўня 2024, Субота, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч даў беларускім уладам час да канца дня

107
Дварковіч даў беларускім уладам час да канца дня
Аркадзь Дварковіч

Расейскі бок будзе чакаць канструктыўных прапаноў наконт газу не даўжэй, чым да вечара аўторка.

Беларусь да канца аўторка падасць РФ прапановы для ўрэгулявання газавага пытання, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч, піша interfax.ru.

"Чакаем ад калегаў прапановы. Да канца сённяшняга дня абяцалі даслаць", - сказаў ён.

"У нас розныя падыходы да гэтага пытання", - адзначыў Дварковіч.

На мінулым тыдні ў Маскву прылятаў Лукашэнка і сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, але тэма газавай спрэчкі не атрымала развіцця.

Пазней намеснік старшыні "Газпрома" Валерый Голубеў паведамляў, што Беларусь дагэтуль не аплаціла запазычанасць за газ, і што расейскі ды беларускі бакі па-ранейшаму не ўрэгулявалі пытанне аб запазычанасці за пастаўкі газу.

Кіраўнік беларускага Мінэнэрга Уладзімір Патупчык яшчэ месяц таму анансаваў выплату запазычанасці. Але з тых часоў такія планы Беларусі не былі пацверджаныя.

У перыяд са студзеня да верасня 2016 года беларускія спажыўцы назапасілі запазычанасць за пастаўкі газу сумай $340 млн.

Як паведамлялася, у трэцім квартале Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тонаў да 3,5 млн тон. Віцэ-прэм'ер Дварковіч і кіраўнік Мінэнэга Аляксандр Новак тлумачылі, што зніжэнне звязанае з канфліктам аб неаплаце Беларусі за расейскі газ. У чацвёртым квартале пастаўкі планавалася дадаткова зрэзаць яшчэ на 500 тысяч тон, да 3 млн тон.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках