18 траўня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Луканоміка хутка абрынецца

21
Леў Марголін: Луканоміка хутка абрынецца
ЛЕЎ МАРГОЛІН
ФОТА З САЙТА UCPB.ORG

Эканаміст растлумачыў, чаму крэдыты не выратуюць эканамічную сістэму Лукашэнкі.

Нагадаем, беларускія ўлады па-ранейшаму разлічваюць на атрыманне ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыту сумай тры мільярды даляраў, піша belaruspartisan.org. Прадстаўнікі МВФ заяўлялі, што фонд гатовы выдаць гэтыя грошы пры ўмове, што Беларусь устане на шлях рэформаў.

Нагадаем таксама, што валавая замежная запазычанасць Беларусі апошнія 10 гадоў імкліва расце і ў 2016 годзе дасягнула амаль $40 мільярдаў. Пры гэтым ВУП падае і грошай на вяртанне пазык ужо не стае.

«Мы знаходзімся ў палоне стэрэатыпаў – нібыта для таго, каб правесці рэформы, неабходныя вялікія грошы, крэдыты і гэтак далей. Але гэта не так», - пра гэта распавёў эканаміст Леў Марголін.

«Давайце задамо сабе пытанне — а для чаго патрэбныя грошы пры рэфармаванні? Для таго, каб стварыць спрыяльны інвестыцыйны клімат? Для гэтага грошы не патрэбныя. Не патрэбныя крэдыты для таго, каб да нас прыйшлі інвестары! Для гэтага неабходна, каб законы ствараліся толькі заканадаўчай уладай, каб інвестары не баяліся, што заўтра выдадуць чарговы ўказ ці дэкрэт, які цалкам зменіць правілы гульні. Каб у іх не было боязі, што заўтра ў іх адбяруць прыватызаванае прадпрыемства, бо не так яны ім кіруюць, як хацелася б уладзе. Няма незалежнай судовай сістэмы, якая магла б абараніць уласніка. Для стварэння ўсяго гэтага грошы не патрэбныя», - упэўнены эканаміст.

«Таксама без прыцягнення сродкаў можна развязаць дзелавую ініцыятыву, прыбраць усе пытанні, якія ў нас ёсць у сельскай гаспадарцы, у малым бізнэсе, развязваць праблемы ІП, правесці прыватызацыю. Маса пытанняў, якія можна развязаць без прыцягнення крэдытаў, бо на гэта патрэбныя вялікія грошы, - мяркуе Марголін. – Нават на развязанне праблемы стратных прадпрыемстваў не патрэбныя вялікія грошы. Калі нават пры іх закрыцці вызваліцца няхай мільён чалавек, хоць іх будзе нашмат менш, але няхай нават мільён і плаціць ім дапамогу 200 даляраў (столькі, колькі яны цяпер там зарабляюць) цэлы год, каб даць магчымасць перапрафілявацца на запатрабаваныя прафесіі, то трэба ўсяго 2 млрд, але ніяк не 40 млрд».

«Таму для правядзення рэформаў не патрэбныя вялікія грошы – патрэбная толькі палітычная воля. А яе няма і, хутчэй за ўсё, не будзе. Таму што Лукашэнка разумее, што хоць дзяржаўныя прадпрыемствы і не эфектыўныя, але яны выконваюць сацыяльную функцыю. Гэта дазваляе яму кантраляваць усю сістэму, усіх выбаршчыкаў, якія там працуюць. Аднак, так ці інакш доўга такая сістэма існаваць не зможа і рана ці позна абрынецца», - упэўнены Леў Марголін.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках