26 красавiка 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр работнік Гарадзейскага цукровага камбіната, які ўпаў у чан з кіпнем

7
Памёр работнік Гарадзейскага цукровага камбіната, які ўпаў у чан з кіпнем

У 51-гадовага спецыяліста засталася жонка і дачка-студэнтка.

Следчыя праводзяць праверку ў факце атрымання апёкаў супрацоўнікам Гарадзейскага цукровага камбіната. Мужчыну быў 51 год. Ён памёр учора ўвечары ў шпіталі праз моцныя апекі.

— На жаль, мужчына памёр учора ўвечары ў лякарні, — паведаміла Onliner.by афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог. — Комплекс следчых мерапрыемстваў, які праводзіць Нясвіжскі аддзел Следчага камітэта, прадаўжаецца. Збіраюцца ўсе неабходныя матэрыялы, устанаўліваюцца прычыны і абставіны здарэння.

Усё адбылося 24 лістапада. Побач з чанам былі іншыя людзі, якія і выцягнулі работніка.

— Праводзіцца ўнутранае расследаванне. Пасля будзе канкрэтная інфармацыя, — распавялі на камбінаце. — Сцвярджаць пакуль нічога не можам. Аб здарэнні паведамілі ў інспекцыю па працы. Рабочы зваліўся ў бураковы сок, у які дадавалася вапнавае малако. Медыкі казалі пра 90% апёкаў.

— Цудоўны чалавек і спецыяліст выдатны. У яго засталіся жонка і дачка студэнцкага ўзросту, — распавялі калегі загінулага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках