26 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША паведамілі аб гібелі арганізатара нападаў на Charlie Hebdo

ЗША паведамілі аб гібелі арганізатара нападаў на Charlie Hebdo
Фото: Huguen/afp/getty images

Амерыканскія вайскоўцы паведамілі пра гібель аднаго з лідараў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Бубакер аль-Хакім быў забіты ўдарам беспілотніка 26 лістапада ў сірыйскім горадзе Рака, вядомым як камандны цэнтр ісламістаў, паведамляе Радыё Свабода.

Аль-Хакім — француз туніскага паходжання — быў адным з арганізатараў нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў студзені 2015 года. Ён далучыўся да радыкальных плыняў пасля пачатку вайсковай аперацыі ЗША ў Іраку ў 2003 годзе. У 2008 годзе суд у Францыі прысудзіў Аль-Хакіма да сямі гадоў турмы за вярбоўку мусульман у Парыжы для ўчынення тэрактаў.

7 студзеня 2015 года ў Парыжы двое ўзброеных людзей распачалі страляніну ў рэдакцыі Charlie Hebdo, загінулі 12 чалавек. Ісламісты, якія ўчынілі напад, заявілі, што атака на часопіс была помстай за карыкатуру на прарока Мухамеда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках