26 красавiка 2024, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канферэнцыя АБСЕ скончылася без прыняцця сумеснай заявы

1
Канферэнцыя АБСЕ скончылася без прыняцця сумеснай заявы
ФОТА: APA

Адным з галоўных спрэчных пытанняў стаў канфлікт вакол Украіны.

Прадстаўнікі 57 сябраў-чальцоў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) не змаглі ўзгадніць сумесную заяву паводле вынікаў двухдзённай канферэнцыі ў Гамбургу. Замест гэтага Нямеччына як арганізатар форуму і дзейны старшыня АБСЕ, а таксама Аўстрыя і Італія, якія зоймуць пасаду старшыні АБСЕ згодна з ратацыяй, у пятніцу, 9 снежня, апублікавалі ўласнае камюніке, паведамляе Немецкая волна.

Як адзначаецца ў гэтым дакуменце, канфлікт ва Украіне і вакол яе «з усёй яснасцю прадэманстраваў, што прыхільнасць да міжнароднага права і нашых агульных прынцыпаў і абавязанняў ужо не з'яўляецца чымсьці бясспрэчным». «Мы глыбока занепакоеныя выклікам нашым агульным прынцыпам і абавязанням, якія застаюцца падмуркам нашай агульнай бяспекі», - падкрэсліваецца ў заяве.

«Рознагалоссі» і «парушэнні»

Нямеччына таксама апублікавала ўласную заяву паводле вынікаў канферэнцыі ў Гамбургу. У ёй адкрыта гаворыцца пра «супярэчнасці» і парушэнні міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ. Пры гэтым якія-небудзь канкрэтныя дзяржавы не называюцца.

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) падкрэсліў, што АБСЕ павінна стаць «больш эфектыўнай і дзеяздольнай». Нагадаўшы аб такіх выкліках, як тэрарызм і кіберзлачыннасць, ён перасцярог ад «аднаасобных дзеянняў асобных дзяржаў». «Нашы адказы на выклікі часу могуць быць толькі сумеснымі», - указаў міністр.

Адным з галоўных спрэчных пытанняў на канферэнцыі АБСЕ ў Гамбургу быў канфлікт ва Украіне і вакол яе. Расея і Украіна зрабілі немагчымым дасягненне кансенсусу. Згодна з дзейнымі ў АБСЕ правіламі, сумесная заява можа быць прынятая толькі ў тым выпадку, калі яна падтрыманая ўсімі 57 краінамі-сябрамі. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў зноў абвінаваціў Захад у тым, што ён малюе скажоную карціну свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках