2 траўня 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Брытаніі: Расея не можа быць роўным партнёрам для Захаду

2
Мінабароны Брытаніі: Расея не можа быць роўным партнёрам для Захаду

Вялікабрытанія не можа весці дыялог з Расеяй на роўных, бо Масква з'яўляецца стратэгічным канкурэнтам Захаду.

У інтэрв'ю агенцтву BBC, міністр абароны Злучанага Каралеўства Майкл Фэлан заявіў, што гатовы да супольнай працы з Джымам Мэцісам, які можа стаць новым кіраўніком Пентагона. Аднак брытанскі міністр падкрэсліў, што не разглядае за магчымае ўспрымаць Расею як роўнага партнёра Захаду, піша rbc.ru са спасылкай на агенцтва Reuters.

«Разам з Мэцісввм мы можам супрацьстаяць агрэсіі Расеі, спрыяць дээскалацыі дачыненняў з Масквой, дамагацца развязання сітуацыі ў Сірыі. Але мы не можам ўспрымаць Расею як роўнага партнёра. Расея — стратэгічны канкурэнт Захаду, і мы павінны гэта разумець»,— падкрэсліў міністр.

Заява Фэлана тлумачыцца апошнімі паведамленнямі аб тым, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначае ў сваю адміністрацыю людзей, якія будуць спрыяць паляпшэнню стасункаў з Расіяй. Гаворка ідзе пра прэтэндэнта на пасаду дзяржсакратара Рэкса Тылерсана. Будучы кіраўніком кампаніі ExxonMobil, ён быў узнагароджаны расейскім ордэнам Дружбы народаў.

Што да Мэціса, то дасведчаны генерал на мянушку Шалёны сабака вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у дачыненні да Ірану. Некаторы час ён узначальваў Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл, якое адказвае за аперацыі ў Іраку і Афганістане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках