2 траўня 2024, Чацвер, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ і Асада пацярпелі паразу ў Пальміры

40
Войскі РФ і Асада пацярпелі паразу ў Пальміры
ПАЛЬМІРА
ФОТА: SANDRA AUGER/REUTERS

Войскі Башара Асада і Расеі адступілі з горада на поўдзень.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на актывістаў сірыйскай апазіцыі і праваабарончую арганізацыю Syrian Observatory of Human Rights, піша meduza.io.

З паведамленняў агенцтва, урадавыя войскі адступілі з горада на поўдзень.

Падкантрольнае ІД агенцтва Amaq распаўсюдзіла паведамленне аб захопе горада, піша AFP.

У расейскім цэнтры замірэння варожых старон у Сірыі паведамляюць, што ў новым нападзе на Пальміру ўдзельнічаюць да чатырох тысяч баевікоў ІД, якія былі перакінутыя з раёна Ракі. Сірыйскія войскі «вядуць абарончыя баі», цытуе паведамленне «Інтэрфакс».

Баевікі ІД пачалі новы наступ на Пальміру, якая была вызваленая ад тэрарыстаў у сакавіку 2016 года, 8 снежня. 10 снежня паведамлялася, што тэрарысты ўвайшлі ў горад і кантралююць большую яго частку, а сірыйскае войска адступае з горада.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках