2 траўня 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дольф Лундгрэн пакатаўся на танку і пакаштаваў беларускія дранікі

15

«Універсальны жаўнер» пакатаўся на адноўленым танку КВ-1 і пастраляў з рознай зброі часоў Вялікай айчыннай вайны.

Як паведамлялася раней, у суботу ў Менск таемна прыехаў вядомы амерыканскі актор швэдскага паходжання Дольф Лундгрэн – той самы «універсальны жаўнер».

Падчас наведвання «Лініі Сталіна» Лундгрэн не толькі пазнаёміўся з «вайсковым» дзедам Марозам, але і паспытаў стравы беларускай кухні – дранікі і юшку, паведамляе kp.by.

- Яму вельмі спадабалася, - распавялі суправаджальнікі актора. Ці каштаваў актор «франтавыя сто грам» з паходнай конаўкі, якія звычайна прапануюць гасцям - невядома. Але выпіць Лундгрэну прапаноўвалі - гэта факт. На кадрах чуваць, як Дзед Мароз кажа аб тым, што «гарэлка ўжо чакае вас».

Акрамя гэтага, ён пакатаўся на адноўленым танку КВ-1 і пастраляў з рознай зброі часоў Вялікай айчыннай вайны.

- Лундгрэн прадэманстраваў выдатныя веды тэхнікі, - распавялі суправаджальнікі. Ён выдатна ведае, што такое кут нахілу броні і іншыя вайсковыя тэрміны.

Скончыцца праграма сённяшняга дня наведваннем музея Вялікай Айчыннай Вайны. Актору пакажуць экспазіцыю музея.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках