2 траўня 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў, што блізкі да прызначэння дзяржсакратара ЗША

7
Трамп заявіў, што блізкі да прызначэння дзяржсакратара ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

Новаабраны прэзідэнт ЗША назваў аднаго з кандыдатаў на пасаду дзяржсакратара Рэкса Тылерсана «гульцом сусветнага класа».

Надоечы абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вельмі блізкі да таго, каб вызначыцца з кандыдатурай наступнага дзяржсакратара.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, якое выйшла ў эфір ў нядзелю, паведамляе «Гордон».

Ён не пацвердзіў распаўсюджаную сёння ў СМІ інфармацыю аб магчымым прызначэнні дырэктара нафтавай кампаніі ExxonMobil Рэкса Тылерсана на пасаду дзяржсакратара, аднак адзначыў, што ён «гулец сусветнага класа».

Рэспубліканец Дональд Трамп быў абраны прэзідэнтам ЗША на выбарах 8 лістапада, ён уступіць у пасаду 20 студзеня 2017 года. Цяпер ён заняты фармаваннем будучай каманды.

На пасаду дзяржсакратара ЗША, акрамя Тылерсана, прэтэндуюць экс-амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтан, экс-дырэктар ЦРУ Дэвід Пятрэус, сэнатар ад штата Тэнэсі Боб Коркер, экс-губернатар Масачусэтса Міт Ромні і адмірал флоту ў адстаўцы Джэймс Стаўрыдзіс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках