29 красавiка 2024, панядзелак, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа падзення расейскага «Прагрэсу»

15
Апублікаванае відэа падзення расейскага «Прагрэсу»

Абломкі касмічнага грузавіка ўпалі на тэрыторыю Тувы.

Раскосмас пацвердзіў, што транспартна-грузавы карабель «Прагрэс», запушчаны ўчора ў Байкануры, разбіўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, абломкі касмічнага грузавіка ўпалі на тэрыторыю Тувы. Большая частка фрагментаў карабля згарэла ў шчыльных пластах атмасферы.

Відэа падзення карабля публікуе «Эхо Москвы».

«Прагрэс» павінен быў даставіць экіпажу МКС 2,5 тоны грузу. Праз некалькі хвілін пасля запуску «Прагрэс» перастаў перадаваць тэлеметрычную інфармацыю. Аварыю маглі выклікаць праблемы з рухавіком альбо з сістэмай кіравання, вырабленай ва Украіне, - пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца на касмадроме. Экспэрты нагадваюць, што такая аварыя з караблём «Прагрэс» адбылася ў 2011-м годзе праз засмечванне ў рухавіку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках