29 красавiка 2024, панядзелак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі ў біятлоне ўвайшла ў дзясятку найлепшых у заліку Кубка нацый

7
Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі ў біятлоне ўвайшла ў дзясятку найлепшых у заліку Кубка нацый

Гэта стала магчымым пасля поспеху Уладзіміра Чапеліна на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе.

У скарбонцы мужчынскай каманды з улікам дзвюх эстафет і мінулай індывідуальнай гонкі на 20 км у Эстэрсундзе 529 балаў і дзясятае месца ў існым рэйтынгу.

Узначальвае залік Кубка нацый нацыянальная каманда Францыі. У яе актыве 766 балаў. Лідарам агульнага заліку Кубка свету ў мужчын з'яўляецца француз Мартэн Фуркад - 60 балаў. Трэці радок у гэтым рэйтынгу займае Уладзімір Чапелін - 48 балаў, паведамляе БелТА.

Пасля паспяховай гонкі на 20 км, якая дазволіла беларусу ўпершыню ў кар'еры падняцца на п'едэстал гонару этапу Кубка свету, Уладзімір Чапелін адзначыў, што ён быў уражаны выступленнем Дар'і Юркевіч.

«Я глядзеў жаночую гонку напярэдадні і быў прыемна здзіўлены вынікам Дар'і, якая здабыла бронзавую ўзнагароду. Перад сваім стартам ведаў, што калі ўдасца дапусціць мінімум памылак, не зрабіць пудлаў пры стральбе, то магу разлічваць на прызавое месца», - сказаў беларускі біятланіст.

Іншыя партнёры Уладзіміра Чапеліна ў камандзе ў мінулай індывідуальнай гонцы размясціліся далёка ад першай дзясяткі. Максім Верабей, дапусціўшы тры пудлы на чатырох агнявых рубяжах, заняў 40-е месца і атрымаў адзін бал у заліку Кубка свету. Раман Елятноў фінішаваў 61-м, Сяргей Бачарнікаў на 71 месцы.

Першы этап Кубка свету ў Эстэрсундзе прадоўжыцца 3 снежня спрынтэрскімі гонкамі. А 13.45 на старт выйдуць жанчыны, а 16.45 вызначаць наймацнейшага ў мужчын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках