28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння стартуе продаж квіткоў на «Народны альбом»

1
Сёння стартуе продаж квіткоў на «Народны альбом»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Канцэрт культавага праекта 90-х пройдзе ў Менску 24 лютага.

У першы дзень іх можна будзе набыць за 35 рублёў (танцпляцоўка) без нацэнкі на адрас Калініна, 5, а таксама на сайце ticketpro.by (з нацэнкай).

Квіткі іншым коштам (ад 20 да 60 рублёў) можна будзе набыць крыху пазней, паведамляе «Еўрарадыё».

Са словаў арганізатара канцэрта Уладзіміра Шаблінскага, «гастролька» атрыманая, дамова арэнды падпісаная яшчэ месяц таму. Уладзімір кажа, што альбом будзе ўзноўлены па магчымасці ў першапачатковым выглядзе і пры ўдзеле тых музыкаў, якія запісвалі ды выконвалі яго дваццаць гадоў таму.

«Народны альбом» - беларускі музычны праект, прэм'ера якога адбылася ў 1997 годзе.

Нагадаем, канцэрт з удзелам забароненых музыкаў Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча дазволіў Менгарвыканкам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках