28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ заявіла пра кібератаку на фінансавую сістэму Расеі

6
ФСБ заявіла пра кібератаку на фінансавую сістэму Расеі

У падрыхтоўцы кібератакі абвінавацілі «замежныя спецслужбы» і ўкраінскую хосцінгавую кампанію.

ФСБ заявіла, што замежныя спецслужбы збіраюцца зладзіць маштабныя кібератакі для дэстабілізацыі фінансавай сістэмы Расеі, у тым ліку працы найбуйнейшых банкаў. Паводле сцвярджэння ФСБ, атакі запланаваныя на перыяд з 5 снежня, паведамляе meduza.io.

«Серверныя магутнасці і камандныя цэнтры для правядзення кібератак размешчаны на тэрыторыі Нідэрландаў і належаць украінскай хостынгавай кампаніі BlazingFast», — гаворыцца ў заяве спецслужбы.

ФСБ сцвярджае, што напады будуць суправаджацца «масавай рассылкай SMS-паведамленняў і публікацыямі ў сацсетках правакацыйнага характару ў дачыненні да крызісу крэдытна-фінансавай сістэмы Расеі, банкруцтва і адклікання ліцэнзій у шэрагу вядучых банкаў федэральнага і рэгіянальнага значэння».

Ва ўкраінскай хостынгавай кампаніі заявілі, што ФСБ пакуль з імі не звязвалася, але выказалі гатоўнасць падаць неабходныя звесткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках