29 красавiка 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Санкцыі супраць РФ будуць падоўжаныя яшчэ на паўгода

1
Дональд Туск: Санкцыі супраць РФ будуць падоўжаныя яшчэ на паўгода
ФОТА: ЕРА

Ключавым фактарам для захавання адзінства Еўропы ў дачыненні да падзей ва Украіне з'яўляецца нармандскі фармат.

Санкцыі ў дачыненні да РФ за агрэсію супраць Украіны, імаверна, атрымаецца падоўжыць яшчэ на паўгода. Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, піша gordonua.com.

Ён адзначыў, што шэраг краін ЕЗ, у ліку якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Швецыя і часткова Вялікабрытанія, яшчэ захоўваюць праўкраінскую пазіцыю, але адзінства ў гэтым пытанні больш няма.

«Усё ўказвае на тое, што яшчэ раз атрымаецца падоўжыць санкцыі супраць Расеі. А што будзе праз шэсць месяцаў, бо цяпер магчыма падоўжыць санкцыі на чарговыя шэсць месяцаў, – гэтага ніхто не можа прадказаць», – падкрэсліў Туск.

На яго думку, ключавым фактарам для захавання адзінства Еўропы ў дачыненні да падзей ва Украіне з'яўляецца нармандскі фармат.

«Гэты фармат у многіх выпадках з'яўляецца неэфектыўным і не заўсёды яго дзеянні выклікаюць таксама і ў мяне энтузіязм. Аднак удзел у ім Бэрліна і Парыжа дазволіў захаваць адзінства ўсяго ЕЗ», – заявіў прэзідэнт еўрапейскай рады.

Нагадаем, вясной 2014 года Расея анэксавала паўвостраў Крым і пачала вайсковую агрэсію на ўсходзе Украіны. Злучаныя Штаты, Еўразвяз і некаторыя іншыя краіны ўвялі супраць РФ санкцыі. У ліпені гэтага года ЕЗ падоўжыў дзеянне эканамічных санкцый да 31 студзеня 2017 года. Таксама Еўразвяз увёў індывідуальныя санкцыі супраць грамадзян з Расеі і Украіны за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У верасні іх працягнулі да 15 сакавіка 2017 года.

10 лістапада Reuters паведамляў, што лідары краін – удзельніц Еўрапейскага звязу плануюць падоўжыць санкцыі супраць Расеі ў снежні гэтага года, да таго, як Дональд Трамп стане прэзідэнтам ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках