26 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выходныя чакаецца спакойнае зімовае надвор'е

1
У выходныя чакаецца спакойнае зімовае надвор'е
ФОТА: TUT.BY

Снежнае покрыва за суботу і нядзелю павялічыцца на 3-7 см.

Пра гэта распавёў tut.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе.

У суботу, 3 снежня, уночы ў асобных раёнах краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег, слабая шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўночы -3, -9°С, пры праясненнях -10, -13°С; удзень ад -7°С на паўночным усходзе да 0°C на паўднёвым захадзе.

У Менску — кароткачасовы снег, слабая шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. На асобных адцінках дарог слізгота. Вецер уночы слабы, удзень паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -6, -8°С, максімальная ўдзень -2, -4°С.

У нядзелю, 4 снежня, уночы на большай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог слізгота. Тэмпература ўночы -3 -10°С, пры праясненнях да -13°С; удзень -2, -8°С.

У Менску воблачна з прасвятленнямі. Кароткачасовы снег, слабая шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ўначы -6, -8°С, удзень блізу -6°С.

У панядзелак, 5 снежня, уночы надвор'е абумовіць поле паніжанага ціску, удзень— атмасферны фронт, які перамяшчаецца са Скандынаўскай паўвыспы. Уночы пераважна на паўночнай палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, удзень на паўночным захадзе з дажджом. Слабая мяцеліца, удзень — слабы галалёд. На асобных адцінках дарог слізгота, раніцай і днём узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ўначы -6, -12°С, пры праясненнях да -16°С; удзень -5, +2°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках