28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Гамбіі пасля 22 гадоў кіравання саступіў на выбарах

13
Прэзідэнт Гамбіі пасля 22 гадоў кіравання саступіў на выбарах
ЯЯ ДЖАМЭ
ФОТА: GETTY IMAGES/AFP

Дыктатар Ях'я Джамэ прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1994 годзе.

Дзейны прэзідэнт Гамбіі Ях'я Джамэ саступіў на выбарах, паведаміў кіраўнік выбарчай камісіі краіны Аліе Момар Нджые.

Ён абвясціў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ад апазіцыі Адаму Бароў, паведамляе ВВС.

Паводле звестак камісіі, за Бароў прагаласавалі 45,5% выбарцаў, у той час як кандыдатуру Ях'і Джамэ падтрымалі амаль 36,7% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.

Ях'я Джамэ, які кіраваў краінай больш за 22 гады, пакуль не зрабіў ніякіх заяў пра вынікі выбараў. Чакаецца, што ў пятніцу ўвечары ён павіншуе свайго апанента з перамогай і выступіць са зваротам да грамадзянаў Гамбіі.

«Гэта вельмі ўнікальны выпадак, калі чалавек, які кіраваў дзяржавай цягам такога доўгага часу, прызнаў паразу», - падкрэсліў кіраўнік выбарчай камісіі Гамбіі.

51-гадовы Ях'я Джамэ займаў прэзідэнцкую пасаду з 1994 года. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, падчас якога быў зрынуты прэзідэнт Дауда Кайраба Джавара, які кіраваў краінай з 1965 года.

Праваабаронцы крытыкавалі прэзідэнта Джамэ за ганенні на апазіцыю і журналістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках