26 красавiка 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Абавязак кожнага мужчыны цяпер - стаць на абарону Беларусі

45
Мікалай Статкевіч: Абавязак кожнага мужчыны цяпер - стаць на абарону Беларусі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Пра пагрозу з боку РФ ужо сказана адкрыта, прыйшоў час дзейнічаць.

Пра гэта charter97.org заявіў лідар беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч, каментуючы інфармацыю аб падрыхтоўцы Мінабароны РФ больш чым чатырох тысяч вагонаў для перакідання вайскоўцаў у Беларусь і дыскусіі некаторых «экспэртаў», якая разгарэўся вакол гэтага паведамлення:

- Я ўпэўнены, што Мінабароны РФ плануе зусім не вайсковыя вучэнні. Я ведаю, якую колькасць жывой сілы і вайсковай тэхнікі Расея звычайна дасылае на вайсковыя вучэнні класа «Захад». Чатыры тысячы вагонаў для такіх вучэнняў - гэта занадта шмат.

Магчыма, насамрэч гаворка ідзе аб утоеным размяшчэнні сухапутнай вайсковай базы на сталай аснове. Магчыма, пра гэта ўжо дамоўлена на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх дзяржаў.

Хачу таксама адказаць некаторым дамарослым «вайсковым спецыялістам», якія разважаюць, што 4 тысячы вагонаў не могуць быць агрэсіяй і недастатковыя для перакідання войска. Яны сцвярджаюць, што гэтага дастаткова толькі для дастаўкі ў Беларусь расейскай дывізіі. Якая дывізія? Батальёна хопіць для акупацыі, улічваючы настрой лукашэнкаўскага камандавання. Колькі было ў Крыме «зялёных чалавечкаў»? Далёка не 4 тысячы вагонаў. Я думаю, іх там было дзясятак вагонаў, не болей. Таму што здрада была падрыхтаваная знутры.

Гэтая колькасць у 4 тысячы вагонаў і планы Мінабароны РФ вельмі насцярожваюць. Я бачу ў гэтым сур'ёзную небяспеку. А абавязак мужчыны, калі ён бачыць небяспеку для сваёй краіны - спачатку гучна заявіць пра яе, назваць яе сваім імем. Па-другое, заявіць пра сваю гатоўнасць супрацьстаяць гэтай пагрозе. І трэцяе, калі пагроза сапраўды рэальная, - фізічна ёй супрацьстаяць.

Нагадаем, што Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса збярэцца 7 снежня для выпрацоўкі праграмы грамадзянскага супраціву магчымай агрэсіі з боку РФ, якую таксама плануецца перадаць у Міністэрства абароны Беларусі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках