26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла «Магнітцы»

5
Менскае «Дынама» саступіла «Магнітцы»
АЛЯКСАНДР ПАЎЛОВІЧ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

«Зубры» на сваім лёдзе саступілі з лікам 2:4.

Менскае «Дынама» на сваім лёдзе саступіла «Металургу» з Магнітагорска ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з лікам - 2:4, паведамляе «Прессбол».

Упершыню ў сезоне браму «зуброў» са стартавых хвілін абараняў Кевін Лаланд, які замяніў Бэна Скрывенса.

Параза стала для падапечных Крэйга Вудкрафта трэцяй запар.

Капітан гасцей нападнік Сяргей Мазякін закінуў 30-ю шайбу ў сезоне. За 9 сезонаў існавання лігі форвард пятым разам закідвае 30 і больш шайбаў.

«Дынама-Менск»: Лаланд (Скрывенс); Граньяні - Корабаў, Дрозд - Кулакоў (А) - Паўловіч (Да); Гатавец - Лісавец, Гаўрусеў - Элісан - Сцяпанаў; Хенкель - Шынкевіч, Клінкхамер (А) - Кавыршын - Мацярухін; Камароў - Кітараў - Амбражэйчык; Карабанаў.

«Металург»: Кошачкін (Самсонаў); Анціпін - Бірукоў, Мазякін (К) - Коварж - Зарыпаў (А); Бераглазаў - Лі (А), Асала - Філіпі - Пацехін; Хабараў - Цярэшчанка, Дм. Казіёнаў - Д. Казіёнаў - Сёмін; Платонаў - Калетнік - Цімкін; Дронаў, Жалязкоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках