26 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зрабілі важнае адкрыццё пры вывучэнні змесціва Магілы Гасподняй у Ерусаліме

14
Навукоўцы зрабілі важнае адкрыццё пры вывучэнні змесціва Магілы Гасподняй у Ерусаліме
Фота: Oded Balilty/AP/National Geographic

Для гэтага яны знялі мармуровую пліту, якую не зрушвалі з 1555 года.

Археолагі паведамілі аб знаходцы другой пахавальнай пліты Хрыста ў Магіле Гасподняй у Ерусаліме. Для гэтага яны знялі мармуровую пліту, якую не зрушвалі з 1555 года. Пра гэта паведамляе Mirror (пераклад – tut.by).

Пад мармуровай плітой выявілася другая пліта з шэрага мармуру. Яна была шэрая, а не крэмава-белага колеру, яе хаваў тоўсты пласт пылу. Раней аб існаванні другой пліты не было вядома.

На шэрай пліце выгравіраваны крыж. Даследчыкі мяркуюць, што ён быў выразаны ў XII стагоддзі крыжакамі.

«Гэта падаецца відавочным доказам таго, што тое месца, якому цяпер паломнікі пакланяюцца, напраўду тая ж магіла, якую знайшоў у IV стагоддзі рымскі імператар Канстанцін і якую шанавалі крыжакі, — мяркуе археолаг Фрэдрык Хібэрт з National Geographic. — Гэта дзіўна. Калі мы зразумелі, што мы знайшлі, мае калені трохі задрыжалі».

Таксама даследчыкі зазірнулі ў самую грабніцу і выявілі ў ёй вялікую колькасць друзу. «Так што яна не была пустой, нават нягледзячы на тое, што там не было артэфактаў або костак», — распавёў Хібэрт.

Што такое Магіла Гасподняя?

Нагадаем, Магіла Гасподняя — галоўная святыня хрысціянскага свету. Паводле традыцыі, гэта месца, дзе быў пахаваны Ісус Хрыстос пасля распяцця, там жа ён ляжаў ў момант Уваскрэсення. Грабніцу выявіла рымская імператрыца Алена ў 326 годзе нашай эры. Пазней вакол гэтага месца быў пабудаваны Храм Труны Гасподняй.

Мяркуецца, што цела Хрыста пасля распяцця паклалі на каменны пахавальны Ложак. Пасля гэта Магілу закрылі плітой белага мармуру, каб абараніць рэліквію ад фанатычных паломнікаў, якія спрабавалі займець кавалачкі святыні. Цяперашняя пліта пакладзеная ў 1555 годзе.

У канцы кастрычніка, група археолагаў і рэстаўратараў зняла з пахавальнай магілы мармуровую пліту, каб больш даведацца аб яе гісторыі. Працы праводзіла Нацыянальнае геаграфічнае таварыства, з блаславення кіраўнік Ерусалімскай Праваслаўнай Царквы і іншых рэлігійных суполак супольна з Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Афін.

Гэта дакладна Магіла Хрыста?

Для збору звестак навукоўцы выкарыстоўвалі геарадар і термаграфічныя сканеры. 35 экспэртаў збіралі звесткі цягам 60 гадзін. Аналіз сабранай інфармацыі зойме некалькі месяцаў.

У будучыні даследнікі плануюць паказаць віртуальную копію святыні, якая будзе даступная ўсім ахвотным. Перад навукоўцамі не стаіць задача даказаць сапраўднасць магілы.

«Без костак або артэфактаў, мы ніколі не зможам з упэўненасцю сказаць, што гэта магіла Хрыста, — разважае Хібэрт. — Гэта пытанне веры. Яно заўсёды было і, магчыма, заўсёды будзе такім».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках