26 красавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца з Берасця абнавіў алкагольны антырэкорд вобласці

15
Кіроўца з Берасця абнавіў алкагольны антырэкорд вобласці

У крыві кіроўцы выяўлена 3,97 праміле.

У Берасці ДАІ затрымала кіроўцу, які кіраваў аўтамабілем у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Увечары 4 снежня ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Ford. Са слоў відавочцаў, транспартны сродак ехаў па бульвары Касманаўтаў у кірунку Пушкінскай і закрануў прыпаркаваны на стаянцы Opel Zafira. Пасля аварыі кіроўца прадоўжыў рух і праехаў на чырвонае святло на скрыжаванне з вуліцай Пушкінскай. Пры гэтым фары былі выключаныя, а аўто ехала з уключанай аварыйкай, піша tut.by.

Інспектары спынілі парушальніка. Медыцынскі агляд паказаў, што ён знаходзіўся за стырном у стане ап'янення — 3,97 праміле.

— Мужчына растлумачыў, што за некалькі гадзін да гэтага выпіў 200 грамаў гарэлкі, — паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

У той жа вечар, пад 23.55, супрацоўнікамі ДАІ на вуліцы Камерцыйнай затрымалі 31-гадовую жыхарку Берасця, якая ехала на Mazda 323. Манера кіравання жанчыны выклікала падазрэнне ў інспектараў. Медыцынскі агляд паказаў больш за 2 праміле.

«Як распавяла сама парушальніца: выпіўшы напярэдадні піва, яна на просьбу сяброўкі адправілася да яе забіраць пазыку», — распавялі ў ДАІ Берасця.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках