1 траўня 2024, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выйшлі на стыхійны мітынг супраць вырубкі сквера

9
Менчукі выйшлі на стыхійны мітынг супраць вырубкі сквера
АРХІЎНАЕ ФОТА BELAPAN.COM

Нягледзячы на пратэсты жыхароў, у менскім скверы Котаўка раніцай 6 снежня пачалася высечка дрэў.

Як паведамілі БелаПАН мясцовыя жыхары, высечку вядзе сталічнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Савецкага раёна».

У скверы знаходзяцца 10 мясцовых жыхароў і актывісты экалагічнага таварыства «Зялёная сетка». Яны спрабуюць перашкаджаць высечцы, таму прадстаўнікі «Зелянбуда» выклікалі міліцыю. Мясцовым актывістам паказалі дакументы на высечку (так званы таксацыйны план). Аднак, яны ўважаюць, што высечка дрэў незаконная, бо не падведзеныя вынікі грамадскага абмеркавання плана забудовы Сельгаспасёлку, у якім размешчаны сквер.

Як паведамлялася раней, абшчыне «Рымска-каталіцкі прыход святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазенод» у кастрычніку выдалі новы дазвол на вытворчасць будаўніча-мантажных работ у скверы Котаўка у Сельгаспасёлку. Высечка дрэў у скверы для будаўніцтва касцёла раней пад ціскам грамадскасці і эколагаў была прыпыненая на час вясновага гнездавання птушак. Мясцовыя жыхары і эколагі ўпэўненыя, што будаўніцтва касцёла ў скверы — парушэнне палажэнняў рэгламенту генплана. Бо Котаўка — зялёная зона, па рэгламентам генеральнага плана і плана дэталёвага планавання (ПДП) сталіцы яна не можа забудоўвацца.

У адпаведнасці з дзейным ПДП на гэтую тэрыторыю, сквер Котаўка з'яўляецца скверам раённага значэння, а будаўніцтва капітальных аб'ектаў на тэрыторыі сквераў забаронена заканадаўствам, што таксама было пацверджана лістом ўнітарнага прадпрыемства «Менскграда». Па заключэнні Інстытута прыродакарыстання, якое раней атрымалі актывісты, сквер жылога раёна арганізуецца для кароткачасовага адпачынку жыхароў. Акрамя элементаў азелянення можа ўключаць дарожкі, гульнявыя, спартыўныя пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы. Мясцовыя жыхары сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквера Котаўка, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкам разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках