1 траўня 2024, Серада, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раз’юшаныя менчукі абаранілі сквер ад уладаў

9
Раз’юшаныя менчукі абаранілі сквер ад уладаў
ФОТА: BELAPAN.COM

Пад ціскам жыхароў камунальнае прадпрыемства «Зелянбуд Савецкага раёна Менска» прыпыніла высечку дрэў.

Пра гэта паведаміла БелаПАН каардынатарка прававой службы экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.

Паводле яе слоў, спецыялісты «Зелянбуда» пакінулі сквер пасля таго, як блізу 30 чалавек, што сабраліся ў скверы, усталі пад дрэвы і каля спецтэхнікі, перашкаджаючы высечцы.

«Высеклі два дрэвы, яшчэ адно - не цалкам. Працоўныя прыбралі галінкі і з'ехалі. Супрацоўнікі міліцыі, якіх раней выклікалі прадстаўнікі прадпрыемства, не ўмешваліся, толькі здымалі ўсё на камеры і апытвалі тых, хто сабраўся, што яны тут робяць», - распавяла Дубіна.

Яна таксама паведаміла, што сябры ініцыятыўнай групы накіраваліся ў адміністрацыю і Следчы камітэт Савецкага раёна, каб выказаць сваё меркаванне з нагоды здарэння. Жыхары па-ранейшаму ўважаюць выдадзены каталіцкай парафіі дазвол на высечку незаконным.

Як раней паведамлялася, суполцы «Рымска-каталіцкая парафія святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазена» ў кастрычніку выдалі новы дазвол на правядзенне будаўніча-мантажных работ у скверы Котаўка ў Сельгаспасёлку.

Раней мясцовыя жыхары сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквера Котаўка, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкаў разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва. Жыхары і актывісты таксама звярталіся ў выканкам, у Менгарвыканкам і наўпрост да кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча, якога прасілі выбраць іншае месца для будаўніцтва. Аднак у сваім адказе на зварот Кандрусевіч паведаміў, што ўважае за немэтазгодны разгляд альтэрнатыўных пляцовак для будаўніцтва.

7 снежня ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлку плануе абмеркаваць праблемы забудовы пасёлка і сквера Котаўка на прыёме ў старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках